12 июля 2025 г.
11 ліпеня адбыўся асаблівы Купальскі канцэрт! Нягледзячы на невялікую пляцоўку і капрызы надвор’я, мы сапраўды ад душы павесяліліся – спявалі, гулялі, танцавалі і нават варажылі. А галоўнае – усё гэта адбывалася на роднай беларускай мове, каб аддаць пашану нашым традыцыям!

Канцэрт быў поўны жывой музыкі, гульняў і смеху. А калі прыйшоў час традыцыйных купальскіх хараводаў, мы выйшлі на вуліцу! Хаця вогнішча развесці не ўдалося, мы запалілі такі запал у сваіх сэрцах, што яго жар мог бы дасягнуць неба!
Купалле – гэта свята кахання, магіі і адзінства з прыродай. І мы даказалі, што нават у гарадскіх умовах можна стварыць сапраўдную купальскую казку. Дзякуй усім, хто быў з намі – да сустрэчы ў наступным годзе, з новымі сіламі і яшчэ большым запалам!
Количество просмотров:
Вернуться в раздел НАШИ НОВОСТИ